Роўна праз год, 9 мая 2014 года, у Мінску пройдуць першыя матчы 78-га чэмпіянату свету па хакеі.

         У маі 2009 года рашэннем штогадовага кангрэса Міжнароднай федэрацыі хакея права на правядзенне чэмпіянату свету па хакеі 2014 года было даверана Беларусі. Па выніках галасавання ў падтрымку нашай краіны было аддадзена 75 галасоў з 105 магчымых.
Як чакаецца, чэмпіянат свету 2014 года стане надзвычай важным для беларускага хакея. Гэта падзея выведзе яго на новы міжнародны ўзровень, будзе спрыяць далейшаму развіццю і ўдасканаленню. А балельшчыкі на свае вочы ўбачаць зорак сусветнага хакея, сваіх куміраў, атрымаюць задавальненне ад іх гульні.
         Хочацца верыць, што беларуская нацыянальная каманда падыдзе да чэмпіянату свету згуртаваным, дружным, моцным і прафесійным калектывам аднадумцаў, гатовых змагацца ў кожным матчы, на кожным пятачку хакейнай арэны за дасягненне высокага выніку.

 
Emissions sur Internet
Nos fréquences
 

Les emetteurs FM et leur couverture:

Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz


Radiodiffusion par satellite :

voir les paramètres de réception ici

Diffusions