Для больш як 900 тыс. беларускіх школьнікаў на час зімовых канікул распрацаваны планы мерапрыемстваў, якія ўключаюць навагоднія святы, фізкультурна-аздараўленчыя і культурна-масавыя мерапрыемствы. Большасць школьнікаў прымуць удзел у мерапрыемствах рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці". У межах акцыі на гэтым тыдні запланавана навагодняе свята для дзяцей з удзелам вышэйшага кіраўніцтва краіны – яно пройдзе ў Палацы Рэспублікі. На галоўную ёлку краіны запрошаны амаль дзве з паловай тысячы дзяцей з розных рэгіёнаў Беларусі. Гэта дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў; дзеці, выхаванцы апякунскіх і прыёмных сем'яў; кадэцкіх вучылічшаў; пераможцы алімпіяд, творчых конкурсаў, фестываляў, спартыўных спаборніцтваў.
Les emetteurs FM et leur couverture:
Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz
Radiodiffusion par satellite :
voir les paramètres de réception ici