Аляксандр Лукашэнка адводзіць беларускай навуцы значную ролю ва ўздыме цэлых галін

Фота: www.president. gov.by

 

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ў наш час навука - найважнейшы рэсурс для ўздыму цэлых галін. На гэта ён звярнуў увагу падчас уручэння дыпломаў доктара навук і атэстатаў прафесара навуковым і навукова-педагагічным работнікам. Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што ва ўсім свеце сёння складваюцца вельмі няпростыя эканамічныя ўмовы, сур'ёзныя цяжкасці адчуваюць гандлёвыя партнёры Беларусі, канкурэнты. Будучыня краіны шмат у чым залежыць ад таго, ці будзе Беларусь шукаць перспектыўныя шляхі вырашэння праблем. Ён таксама звярнуў увагу на неабходнасць развіцця фундаментальнай навукі, паколькі ў ёй ключ да будучых адкрыццяў, тэхналогій, інавацый.

 
Emissions sur Internet
Nos fréquences
 

Les emetteurs FM et leur couverture:

Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz


Radiodiffusion par satellite :

voir les paramètres de réception ici

Diffusions