Аляксандр Лукашэнка атрымаў пераканаўчую перамогу на выбарах Прэзідэнта Беларусі. Паводле папярэдніх дадзеных, ён набраў 83 з паловай працэнты галасоў. На адрас абранага Прэзідэнта паступілі першыя віншаванні ад кіраўнікоў іншых дзяржаў. У сваёй тэлеграме расійскі лідэр Уладзімір Пуцін падкрэсліў, што пераканаўчая перамога Аляксандра Лукашэнкі на выбарах сведчыць аб высокім палітычным аўтарытэце і даверы з боку насельніцтва, а таксама аб актыўнай падтрымцы курсу на далейшае сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны. Прэзідэнт Расіі выказаў упэўненасць, што дзяржаўная дзейнасць Аляксандра Лукашэнкі будзе садзейнічаць развіццю расійска-беларускага стратэгічнага партнёрства, умацаванню Саюзнай дзяржавы, нарошчванню супрацоўніцтва ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза, Садружнасці незалежных дзяржаў і іншых міжнародных структур.
Les emetteurs FM et leur couverture:
Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz
Radiodiffusion par satellite :
voir les paramètres de réception ici