На выбарах Прэзідэнта Беларусі атрымаў перамогу Аляксандр Лукашэнка, набраўшы, паводле папярэдніх даных, 83,49 працэнта галасоў, паведаміла журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Пры гэтым больш як 6 працэнтаў выбаршчыкаў прагаласавалі супраць усіх кандыдатаў. У рэгіёнах гэты паказчык ніжэйшы. Напрыклад, у Брэсцкай вобласці - 4,38 працэнта.
За Таццяну Караткевіч па краіне аддалі галасы 4,42 працэнта. Сяргей Гайдукевіч набраў - 3,32 працэнта галасоў, Мікалай Улаховіч - 1,67 працэнта.
Лідзія Ярмошына яшчэ раз падкрэсліла, што гэта менавіта папярэднія даныя. Канчатковыя будуць агучаны пасля таго, як абласныя выбаркамы і выбаркам горада Мінска падпішуць падагульняючыя пратаколы аб галасах за кожнага кандыдата.
Les emetteurs FM et leur couverture:
Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz
Radiodiffusion par satellite :
voir les paramètres de réception ici