Беларусь зацікаўлена ў далейшым далучэнні да канвенцый Савета Еўропы, перш за ўсё, у крымінальна-прававой сферы. Пра гэта заявіў старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага схода Беларусі па міжнародных справах Мікалай Самасейка на пасяджэнні камітэта па палітычных справах і дэмакратыі ПАСЕ. Па яго словах, выключна важны таксама міжпарламенцкі дыялог, адкрытая і канструктыўная дыскусія па пытаннях, што ўяўляюць узаемную цікавасць. Таксама Мікалай Самасейка адзначыў, што Беларусь адкрыта да абмеркавання і такой няпростай праблематыкі, як адмена смяротнага пакарання. У сваю чаргу дакладчык па Беларусі Камісіі ПАСЕ па палітычных пытаннях і дэмакратыі Андрэа Рыгоні заявіў, што ПАСЕ гатова да дыялогу з Беларуссю. Ён лічыць, што вельмі важна закласці асновы для дыялогу. Нагадаем, Адреа Рыгоні наведаў Беларусь у канцы лютага, правёў шэраг сустрэч з прадстаўнікамі улады.
Les emetteurs FM et leur couverture:
Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz
Radiodiffusion par satellite :
voir les paramètres de réception ici