МЗС Беларусі задаволены, што кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Швецыі Карл Більт нарэшце ўспомніў аб прынцыпах дыпламатычнага супрацоўніцтва. Так прэс-сакратар знешнепалітычнага ведамства нашай краіны Андрэй Савіных пракаментаваў заяву кіраўніка МЗС Швецыі Карла Більта наконт таго, што Швецыя вядзе перамовы пра вяртанне свайго пасла ў Мінск. Беларусь шчыра спадзяецца, што шведскі бок ўспомніць таксама, што дыпламатычныя прадстаўніцтвы ствараюцца для ўмацавання кантактаў паміж краінамі, а паслы замежных дзяржаў не могуць у сваіх дзеяннях выходзіць за межы стандартаў легальнай дыпламатычнай дзейнасці, - сказаў Андрэй Савіных . Беларускі бок заўсёды адкрыты для прынцыповага дыялогу. Але наша краіна будзе гатова вярнуцца да ранейшага status quo, калі будзе ўпэўнена, што шведскі бок сапраўды зацікаўлена ў развіцці канструктыўных двухбаковых адносін, - адзначыў Андрэй Савіных.
Les emetteurs FM et leur couverture:
Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz
Radiodiffusion par satellite :
voir les paramètres de réception ici