Беларусь адзначае 97-ю гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Са святам суайчыннікаў павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Кіраўінік дзяржавы адзначыў, што падзеі кастрычніка 1917 года змянілі лёс вялікай краіны і стварылі ўмовы для нацыянальнага адраджэння народаў, якія яе насялялі, а таксама для рэалізацыі права нацый на самавызначэнне. Беларусы не адмаўляюцца ад уласнага мінулага, але і не хочуць паступацца суверэнным правам самастойна вызначаць сваю будучыню, - гаворыцца ў віншаванні.
У Беларусі 7-е лістапада афіцыйны выхадны. Зрэшты, успамінаючы гісторыю, у гэты дзень прынята думаць пра будучыню. Па традыцыі, менавіта ў пачатку лістапада па ўсёй краіне адкрываюцца новыя вытворчасці і аб'екты сацыяльнай інфраструктуры.
Les emetteurs FM et leur couverture:
Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz
Radiodiffusion par satellite :
voir les paramètres de réception ici