Упершыню за два дзесяцігоддзі нацыянальная авіякампанія "Белавія" можа змяніць дызайн. Прапанаваны канцэпт ад дызайнера Ільі Андрэева пакуль не зацверджаны, але васілёк на хвасце самалёта - самы папулярны праект у Інтэрнэце. Беларуская кашуля з вышыўкай, васількі або бусел - гэтыя канцэпты зараз таксама абмяркоўваюцца. Не выключана, што адзін з іх можа з'явіцца на самалётах авіякампаніі. Паняцце "рэбрэндынг" уключае не толькі новую прыгожую абалонку. Цалкам павінна быць перагледжана і філасофія кампаніі - ад формы праваднікоў да візітных картак. Прапанову аб рэбрэндынгу зрабіла карпарацыя "Боінг". Яшчэ ў чэрвені "Белавія" падпісала кантракт аб пакупцы трох новых самалётаў. Яны павінны папоўніць флот у пачатку 2016 года.
Les emetteurs FM et leur couverture:
Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz
Radiodiffusion par satellite :
voir les paramètres de réception ici