Літва хацела б большай інвестыцыйнай актыўнасці беларускіх кампаній

         Літва хацела б большай інвестыцыйнай актыўнасці беларускіх кампаній, заявіў БЕЛТА пасол Літвы ў Беларусі Эвальдас Ігнатавічус. Дыпламат прыняў удзел у адкрыцці завода па перапрацоўцы адходаў жывёльнага паходжання Biovast ў Лідскім раёне. Так, па словах Эдвальдаса Ігнатавічуса, перспектыўнай уяўляецца інавацыйная ніша, бія- і сонечная энергетыка. Што да беларускіх інвестыцый, летась Беларуская калійная кампанія інвеставала ў Клайпедскі порт каля 10 млн еўра і выкупіла частку тэрмінала для перавалкі сыпкіх грузаў. Агульны рост ўзаемнага тавараабароту Беларуcі і Літвы за першае паўгоддзе гэтага года склаў больш за 1 млрд еўра, у 2013 годзе - больш за 2 млрд еўра. У сваю чаргу пасол Беларусі ў Літве Аляксандр Кароль адзначыў узаемную цікавасць дзелавых колаў абедзвюх краін да супрацоўніцтва. Ключавыя сферы -  транспарт і лагістыка, металургія, зборачныя вытворчасці, у прыватнасці трактароў МТЗ.

 
Emissions sur Internet
concours de selfies
 
Nos fréquences
 

Les emetteurs FM et leur couverture:

Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz


Radiodiffusion par satellite :

voir les paramètres de réception ici

Diffusions