Пасяджэнне калегій міністэрстваў працы і сацыяльнай абароны Беларусі і Расіі пройдзе 17 кастрычніка ў Мінску


      Сумеснае пасяджэнне калегій міністэрстваў працы і сацыяльнай абароны Беларусі і Расіі пройдзе 17 кастрычніка ў Мінску. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Мінпрацы і сацыяльнай абароны Беларусі.
     На пасяджэнні плануецца абмеркаваць некалькі пытанняў. Размова пойдзе аб выкананні рэзалюцыі Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы "Аб ходзе работы па забеспячэнні роўных правоў грамадзян у сацыяльнай сферы", аб развіцці нацыянальных сістэм кваліфікацый у дзвюх краінах. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена пытанням сацыяльнай падтрымкі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.
У рабоце пасяджэння прыме ўдзел дэлегацыя Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы.
       Папярэдняе сумеснае пасяджэнне калегій міністэрстваў працы і сацыяльнай абароны Беларусі і Расіі прайшло 13 снежня мінулага года ў Маскве.

 
Emissions sur Internet
concours de selfies
 
Nos fréquences
 

Les emetteurs FM et leur couverture:

Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz


Radiodiffusion par satellite :

voir les paramètres de réception ici

Diffusions