Беларусь зможа пастаўляць у Расію перапрацаваную прадукцыю з еўрапейскай сыравіны.


        Беларусь зможа пастаўляць у Расію перапрацаваную прадукцыю з еўрапейскай сыравіны, - паведаміў кіраўнік Рассельгаснагляда Сяргей Данкверт па выніках рабочай паездкі ў Мінск. У перагаворах прымалі ўдзел віцэ-прэм'ер Беларусі Міхаіл Русы і міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леанід Заяц. Падчас перамоў дасягнута ўзаемаразуменне па пытанні кантролю паставак прадуктаў харчавання, забароненых у Расіі, праз Беларусь. Расійскі бок звярнуў асаблівую ўвагу на кантроль раслінаводчай прадукцыі. На Беларусі ляжыць сур'ёзная адказнасць па надглядзе прадукцыі на прадмет яе бяспекі і наяўнасці каранцінных аб'ектаў, дадаў кіраўнік расійскага ведамства.

 
Emissions sur Internet
Nos fréquences
 

Les emetteurs FM et leur couverture:

Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz


Radiodiffusion par satellite :

voir les paramètres de réception ici

Diffusions