Напярэдадні па ініцыятыве расійскага боку адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Прэзідэнт Расіі праінфармаваў Аляксандра Лукашэнку аб эканамічных мерах адносна шэрагу катэгорый прадукцыі, што імпартуецца з краін, якія ўвялі санкцыі супраць Расіі. Уладзімір Пуцін выказаў надзею, што Беларусь з разуменнем паставіцца да такіх крокаў. У сваю чаргу Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што на мяжы будзе забяспечана поўная празрыстасць у духу партнёрскіх адносін. Прэзідэнты абмеркавалі таксама супрацоўніцтва ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза і яго пашырэння. Пацверджана, што далучэнне да яго Арменіі не павінна адбывацца на шкоду інтарэсам Мытнага саюза. Лідары абмяняліся меркаваннямі адносна развіцця сітуацыі ў эканоміцы Украіны ў сувязі з падпісаннем ёю Пагаднення аб Асацыяцыі з ЕС.
Les emetteurs FM et leur couverture:
Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz
Radiodiffusion par satellite :
voir les paramètres de réception ici