Беларусь і Венесуэла паспяхова рэалізуюць маштабныя праекты ў сферах нафтаздабычы і нафтахіміі. На гэтым акцэнтаваў увагу віцэ-прэм'ер Беларусі Анатоль Тозік на ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды Дня незалежнасці Венесуэлы, перадае БЕЛТА. Віцэ-прэм'ер падкрэсліў, што маштабныя праекты ажыццяўляюцца дзвюма краінамі таксама ў галінах сейсмаразведкі, прамысловасці, будаўніцтва жылля і аграіндустрыяльных гарадкоў, сельскай гаспадаркі і харчавання. Завершана будаўніцтва найбуйнейшага ў Лацінскай Амерыцы завода па вытворчасці керамічных блокаў у штаце Міранда. Узведзены заводы па зборцы трактароў, грузавых аўтамабіляў і дарожна-будаўнічай тэхнікі ў штаце Барынас. Беларускія спецыялісты ўдзельнічаюць у праектах жыллёвага будаўніцтва ў Венесуэле. Пры садзейнічанні Беларусі пабудавана ўжо больш за 5 тыс. кватэр.
Les emetteurs FM et leur couverture:
Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz
Radiodiffusion par satellite :
voir les paramètres de réception ici