Нашчадкі роду Корсакаў прымуць удзел у святкаванні 600-годдзя Глыбокага 4-5 ліпеня, паведамляе БЕЛТА. На ўрачыстасці збярэцца вялікая колькасць гасцей, у тым ліку нашчадкі мецэната будаўніцтва Траецкага касцёла і касцёла кармелітаў Язэпа Корсака (1570-1643) з Варшавы. Да свайго юбілею Глыбокае падрыхтаваўся грунтоўна. Так, 4 ліпеня адбудзецца прэзентацыя кніг "Глыбоччыны духоўнасці глыбіні", "Глыбоччына - ілюстраваны летапіс краю". А 5 ліпеня ў гонар 600-годдзя адначасова ў галоўных храмах горада пройдуць малебен і святочная імша, плануецца правесці гашэнне паштовай маркі спецыяльным штэмпелем. Яркімі акцэнтамі дня абяцаюць стаць тэатралізаванае шэсце "Глыбокае. Старажытнае і маладое", флэш-моб "Яно мае- Глыбокае", феерверк і інш.
Les emetteurs FM et leur couverture:
Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz
Radiodiffusion par satellite :
voir les paramètres de réception ici