Жыхары ўсіх абласцей Беларусі змогуць убачыць лепшыя работы, прадстаўленыя на выстаўве сучаснага беларускага мастацтва "Avant-gARTe. Ад квадрата да аб'екта", заявіў міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў на закрыцці выставы, перадае БЕЛТА. На думку Барыса Святлова, галоўным адкрыццём праекта стаў глядач, які "аказаўся гатовым да мастацтва гэтага напрамку". За час работы з выстаўкай у павільёне "БелЭкспа", дзе былі прадстаўлены жывапісныя, графічныя, скульптурныя творы, арт-аб'екты, інсталяцыі, відэаарт, дызайн, фота, а таксама з праектам "Сто гадоў беларускага авангарда" ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва азнаёміліся больш за 10 тыс. наведвальнікаў. Штодзень дзясяткі людзей прыходзяць на экспазіцыю беларускіх мастакоў і графікаў на плошчы Якуба Коласа "Мастак і горад. BelART.by".
Les emetteurs FM et leur couverture:
Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz
Radiodiffusion par satellite :
voir les paramètres de réception ici