Reply to comment

Пінск – культурная сталіца Беларусі-2019. Анонс мерапрыемстваў

Пінск сустракае. (Фота belta.by)


Сёлета да Пінска ўвага асаблівая. Ён аб’яўлены культурнай сталіцай Беларусі-2019. Безумоўна, гэты палескі горад – адметны пункт на карце краіны. Тут захавалася  больш за 180 аб’ектаў, уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі. Усяго ў 2019-м запланавана некалькі соцень мерапрыемстваў рознага кшталту. Пра атмасферу “сталічнага Пінска” і пра самыя цікавыя падзеі міжнароднаму радыё “Беларусь” распавяла рэжысёр аддзела метадычнай работы Пінскага гарадскога Дома культуры Святлана Вадап’янава.

Зоры над Пінай, 2017 г. (Фота pk-gazeta.by)


У культурнай сталіцы Беларусі сёлета пройдуць разнастайныя мерапрыемствы рэгіянальнага, абласнога, рэспубліканскага, міжнароднага ўзроўняў. Агульны план уключае 445 мерапрыемстваў: падзей больш, чым дзён у каляндарным годзе. У горадзе 11 устаноў культуры, кожны калектыў будзе ствараць святочную атмасферу.

Брэндавае мерапрыемства “Зоры над Пінай” у 2019 годзе пройдзе 24 –26 мая. Гэты фестываль вядомы яшчэ з савецкіх часоў. Паводле задумкі, артысты знаходзяцца на адным беразе, а гледачы – на іншым. Атрымліваецца, усё дзейства адбываецца праз раку. Два гады таму фестываль адрадзілі з улікам сучасных тэхнічных магчымасцей. Сцэна атрымалася плывучая – на баржы, са святлодыёднымі экранамі і фантанамі

Зоры над Пінай, архіў. (Фота p-v.by)


У культурнай праграме – “Тэатральныя дні на Піншчыне. Гэта міжнароднае мерапрыемства. Тэатральныя трупы з розных краін пакажуць спектаклі на некалькіх пляцоўках горада. 

У красавіку адбудзецца другі Фестываль сучаснага танца “MOVING UP”. Жыхар горада Ігар Прахаровіч прафесійна займаецца брэйк-дансам, разам з выхаванцамі танцавальнай студыі заваяваў безліч тытулаў і званняў. Брэйк-данс стаў алімпійскім відам спорту, зараз яго аматары маюць яшчэ больш магчымасцей.   

Сярэднявечная музыка ля сцен Кафедральнага касцёла ў Пінску. (Фота media-polesye.by)


Пінск стане ўдзельнікам акцыі “Полымя міру” да ІІ Еўрапейскіх гульняў. Факел з агнём пранясуць лепшыя спратсмены рэгіёна.

На дзень вызвалення горада Пінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 14 ліпеня, плануецца арганізаваць фестываль “Палескія фанфары”. Гэта двухдзённы фестываль духавых аркестраў міжнароднага значэння. Уся дзея будзе адбывацца на цэнтральнай плошчы горада. Адметнасць фестывалю ў тым, што аркестры не проста іграюць, але адначасова і танцуюць.

Пешаходная вуліца Пінска. (Фота pinsk.eu)


Дзень горада ў Пінску традыцыйна адбудзецца ў першыя выхадныя кастрычніка.

 Як і ў мінулым годзе, сёлета працягне сваю працу “Пінская пешаходка”. З пачатку мая на пешаходнай вуліцы Леніна вы сустрэнеце мясцовых рамеснікаў, якія прадставяць свае аўтарскія вырабы ручной работы і правядуць майстар-класы

Пінская пешаходка-2018. (Фота ТРК “Пінск”)


“Пінскую пешаходку” арганічна дапоўніць фестываль вулічнай творчасці “Скрыжаванне”. На адным са скрыжаванняў (“музычным”, так яго назвалі мясцовыя) будзе арганізавана імправізаваная вулічная сцэна, дзе кожны талент знойдзе сваю аўдыторыю. Асаблівая творчая актыўнасць плануецца на выхадныя дні на працягу ўсяго цёплага сезона. 


Reply

 
Emissions sur Internet
concours de selfies
 
Nos fréquences
 

Les emetteurs FM et leur couverture:

Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz


Radiodiffusion par satellite :

voir les paramètres de réception ici

Diffusions