У Віцебску пачаўся першы этап рэалізацыі білетаў на мерапрыемствы XXIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар", перадае БЕЛТА. У першыя два дні рэалізацыя білетаў будзе весціся толькі ў Віцебску, а затым яны з'явяцца ў продажы ў Інтэрнэце. Іх можна будзе набыць, заказаць або забраніраваць з любой кропкі свету, а другі этап рэалізацыі білетаў пачнецца ў канцы красавіка - пачатку мая. Праграма форуму ўжо амаль гатова. На галоўных канцэртных пляцоўках фестывалю за пяць асноўных і чатыры дадатковыя дні пройдзе 49 мерапрыемстваў. На сцэне Летняга амфітэатра адбудзецца 19 канцэртных праграм. Традыцыйна гэта канцэрты цырымоній адкрыцця і закрыцця фестывалю, канцэрт Саюзнай дзяржавы. Яркай падзеяй фестывалю абяцае стаць канцэртная праграма, падрыхтаваная да 100-годдзя з дня нараджэння Марка Фрадкіна "Вярнуўся я на Радзіму".
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí