Беларусь будзе выбудоўваць адносіны з новай уладай ва Украіне, якую падтрымае ўкраінскі народ. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка журналістам.
Гаворачы аб сваіх адносінах да людзей, якія прыйшлі да ўлады ва Украіне, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сярод іх ёсць розныя людзі як прафесіяналы, так і проста крыкуны, як і ўсюды, асабліва калі гэта ўлада фарміруецца ў выніку вулічных падзей і пераваротаў.
"Да адных я добра стаўлюся, да іншых не вельмі. Але як бы я да іх ні ставіўся, добра ці дрэнна, з імі трэба выбудоўваць адносіны. Калі яны, вядома, будуць працаваць ва ўладзе, ва Украіне, калі застануцца палітыкамі, гэта вызначаць будучыя прэзідэнцкія і, спадзяюся, парламенцкія выбары ва Украіне. Каго народ там падтрымае, з тым мы будзем выбудоўваць адносіны", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
"Нам наканавана жыць разам, і мы будзем, хочам мы гэтага ці не, выбудоўваць адносіны з тым урадам, які будзе вызначаны народам Украіны. Я гаварыў аб тым, што мы ніколі не перарывалі і не перарываем адносіны з Украінай", - рэзюмаваў Прэзідэнт
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí