Адбыліся выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў

Выбраны 18 тыс. 809 дэпутатаў мясцовых Саветаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ЦВК Беларусі.

У Беларусі 1328 мясцовых Саветаў - ва ўсіх выбрана больш як палавіна дэпутатаў. У чатырох з 18 тыс. 816 выбарчых акруг выбары не праводзіліся. У трох акругах балаціраваўся адзін кандыдат, які не набраў у выніку неабходнай колькасці галасоў выбаршчыкаў. У сямі акругах трэба будзе правесці паўторныя выбары. Акруг, у якіх выбары былі прызнаны несапраўднымі, няма.

Яўка выбаршчыкаў на мясцовых выбарах склала 77,3 працэнта. Удзел у галасаванні прынялі 5 млн 391 тыс. 103 чалавекі - гэта тыя, хто галасаваў датэрмінова, дома, прыйшоў на выбарчыя ўчасткі ў асноўны дзень выбараў 23 сакавіка.

Усяго ў спісы выбаршчыкаў на мясцовых выбарах было ўключана 6 млн 970 тыс. 612 чалавек.

 
Emisión por internet
Now:
00.00 News (EN)

Next:
00.20 Popular Diplomacy (EN)


Horario en internet
Horario de emisión por satélite (ver parámetros de recepción aquí)
Shortwaveservice
Nuestras frecuencias
 

FM-transmisores y frecuencias:


Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz


Radiodifusión por satélite:

ver parámetros de recepción aquí

 

 

Las emisiones