Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запэўніў кіраўніка Міжнароднай федэрацыі хакея Рэнэ Фазеля, што чэмпіянат свету па хакеі, які пройдзе ў маі ў Мінску, стане самым лепшым чэмпіянатам у гісторыі. Прэзідэнт падкрэсліў, што ў краіне зроблена ўсё неабходнае для правядзення ЧС па хакеі. Пабудаваны сучасныя палацы, дзе будуць праходзіць спаборніцтвы, ёсць дастаткова запасных пляцовак, дзе можна трэніравацца. Створана неабходная інфраструктура - транспартная, спартыўная. Мы цалкам адкрываем для гасцей чэмпіянату краіну. Прэзідэнт нагадаў, у прыватнасці, аб магчымасці бязвізавага ўезду гасцей Беларусі, якія набылі білеты на матчы чэмпіянату. У сваю чаргу Рэнэ Фазель падкрэсліў, што пазіцыя Федэрацыі наконт правядзення ў Беларусі сусветнага першынства была адназначная: тут аддзяляюць спорт ад палітыкі .
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí