У гэтыя дні цэнтр сусветнай культуры перамяшчаецца ў Мінск, пачынаецца трэці міжнародны фестываль "Уладзімір Співакоў запрашае". А запрасіў маэстра ў Беларусь такую велічыню, як Дзмітрый Хварастоўскі, зорак сусветнага балета і салістаў оперы Марыінскага і Вялікага тэатраў Расіі. Усяго ў праграме форуму восем канцэртаў. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў міжнароднага фестывалю з яго адкрыццём. Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што гэты фестываль, чыю афішу ўпрыгожваюць імёны вядомых артыстаў з розных краін, прадоўжыць свае добрыя традыцыі, парадуе выдатнымі канцэртамі і дапаможа адчуць гасціннасць жыхароў беларускай зямлі.
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí