У Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі быў прыняты праект закона аб ратыфікацыі міжурадавага дагавора аб беларуска-латвійскай дзяржаўнай мяжы.
Дагавор паміж Беларуссю і Латвіяй быў падпісаны 10 красавіка 2013 года ў Віцебску. У прыватнасці, дакумент вызначае парадак утрымання дзяржграніцы , парадак яе перасячэння і знаходжання ў памежных водах, парадак вядзення гаспадарчай дзейнасці на мяжы і інш. Таксама ў дамове прапісана стварэнне сумеснай камісіі па пытаннях дзяржаўнай мяжы. Яе беларуская частка павінна быць сфарміравана пастановай Саўміна. Акрамя таго, дакумент павінен завяршыць працэс дагаворна -прававога афармлення беларуска-латвійскай мяжы.
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí