Нацыянальная кінастудыя " Беларусьфільм " і расійская кампанія "Стар Медыя Дыстрыбьюшн" завяршылі здымкі двухсерыйнага тэлевізійнага фільма "Цугцванг". Карціна здымалася па матывах твораў Антона Паўлавіча Чэхава. Рэжысёрам - пастаноўшчыкам выступіў Алег Базыль, які раней зняў ваенна-гістарычную драму "Паляванне на гаўляйтара". Гістарычны дэтэктыў - меладрама апавядае пра тое , як у маёнтак князя Грахольскага прыязджае вядомы белетрыст Барыс фон Дзідзерыц з жонкай Лізай. Маладая жанчына вельмі адрозніваецца ад мясцовых жыхарак і зводзіць з розуму гаспадара маёнтка старога князя Грахольскага, яго маладога і шалапутнага сына Рыгора, сябра сям'і павятовага спраўніка, надворнага дарадцу Данілу Ахлапкова. Кожнаму з мужчын Ліза дорыць авансы, кожнага вабіць да сябе, але аднойчы яна бясследна знікае ...
У карціне здымаліся беларускія і расійскія артысты. Фільм выйдзе на экраны ў першай палове 2014 года.
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí