Беларуская дэлегацыя ўдзельнічае ў Канферэнцыі ААН па пытаннях змены клімату, якая праходзіць у Варшаве. У праграме мерапрыемства - 19- я канферэнцыя бакоў Рамачнай канвенцыі ААН аб змяненні клімату, 9- я нарада бакоў Кіёцкага пратакола да Рамачнай канвенцыі ААН аб змяненні клімату, сесіі шэрагу дапаможных органаў Канвенцыі. Асноўныя тэмы варшаўскага раўнда - распрацоўка агульных палажэнняў новага ўсёабдымнага кліматычнага пагаднення, ўступленне ў сілу якога чакаецца ў 2020 годзе, аналіз патэнцыялу глабальнага скарачэння эмісіі парніковых газаў у перыяд да 2020 года, а таксама абмеркаванне магчымасцей фінансавання кліматычнай палітыкі і экалагічных ініцыятыў у краінах, якія развіваюцца.
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí