Турэцкія бізнесмены ставяць перад сабой задачу павялічыць тавараабарот паміж Беларуссю і Турцыяй да $1 млрд.

         Турэцкія бізнесмены ставяць перад сабой задачу павялічыць тавараабарот паміж Беларуссю і Турцыяй да $1 млрд. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні беларуска-турэцкага дзелавога савета, намеснік генеральнага дырэктара кампаніі Turkcell Экрэм Енэр на 13-м пасяджэнні Беларуска-турэцкага савета дзелавога супрацоўніцтва і дзелавым форуме ў Стамбуле. На яго думку, паміж Турцыяй і Беларуссю не існуе палітычных і эканамічных праблем. Тавараабарот паміж краінамі за апошнія гады павялічыўся ў разы і па выніках 2012 года склаў каля $0,5 млрд., пры гэтым турэцкія бізнесмены ставяць перад сабой задачу за бліжэйшыя 5 гадоў давесці аб'ём узаемнага гандлю да $1 млрд..У якасці станоўчага прыкладу супрацоўніцтва Беларусі і Турцыі Экрэм Енэр прывёў вопыт работы кампаніі Turkcell на беларускім рынку і выказаў надзею, што вынікі іх эфектыўнага ўзаемадзеяння стануць стымулам для іншых турэцкіх кампаній.        

 
Emisión por internet
Now:
00.00 News (EN)

Next:
00.20 Postcard from Belarus (EN)


Horario en internet
Horario de emisión por satélite (ver parámetros de recepción aquí)
Shortwaveservice
Nuestras frecuencias
 

FM-transmisores y frecuencias:


Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz


Radiodifusión por satélite:

ver parámetros de recepción aquí

 

 

Las emisiones