Беларуская гандлёва-прамысловая палата стала важнай пляцоўкай для дыялога бізнесу і ўлады, а таксама эфектыўным інстытутам у рэалізацыі гандлёвай і прамысловай палітыкі. Для Беларусі менавіта гэта адыгрывае ключавую ролю, таму што эканоміка краіны адкрыта, а прамысловы патэнцыял - гэта трэць валавога ўнутранага прадукту. У 2013 годзе знешнегандлёвы абарот складзе каля 90 мільярдаў долараў. На 2014 год ставяцца сур'ёзныя і напружаныя задачы па далейшым развіцці экспарту. Падтрымка і стымуляванне экспарту ў 2014 годзе падвоіцца, гэтыя меры і рашэнні змешчаны ў прагнозе сацыяльна-эканамічнага развіцця і бюджэту, якія цяпер разглядае ўрад. Сёння айчынныя прадпрыемствы-экспарцёры, нацэлены на асваенне новых рынкаў, дыверсіфікацыю і стварэнне камфортных умоў для спажыўцоў і партнёраў, шырока выкарыстоўваюць усе схемы стымулявання экспарту.
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí