Беларусь зацікаўлена ў прамых інвестыцыях з Кітая, - заявіў Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з членам Пастаяннага камітэта Палітбюро Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кітая, членам сакратарыята ЦК КПК Лю Юньшанем. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі будуць стварацца ўсе неабходныя ўмовы для таго, каб КНР ажыццяўляла прамыя інвестыцыі. Паводле яго слоў, у апошнія гады і нават месяцы ў гэтым напрамку ў нашай краіне прыняты шэраг беспрэцэдэнтных рашэнняў . Гэта тычыцца сумесных праектаў, якія фінансуюцца і крэдытуюцца кітайскім бокам. Гаворка ідзе аб праекце па стварэнні беларуска -кітайскага індустрыяльнага парку, дзе будуць сканцэнтраваны сусветныя вытворцы, ўкараняюць перадавыя тэхналогіі. У сваю чаргу Лю Юньшань заявіў, што Кітай мае намер мэтанакіравана рэалізоўваць дасягнутыя на вышэйшым узроўні дамоўленасці па ўмацаванні супрацоўніцтва з Беларуссю.
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí