Прэзідэнт Беларусі прапануе ў супрацоўніцтве з Балівіяй выкарыстоўваць вопыт ўзаемадзеяння з Венесуэлай.

        Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапануе ў супрацоўніцтве з Балівіяй выкарыстоўваць вопыт ўзаемадзеяння з Венесуэлай. Пра гэта ён заявіў на сустрэчы ў Мінску з Прэзідэнтам Балівіі Эва Маралесам. Аляксандр Лукашэнка прапанаваў развіццё адносін з Балівіяй пачаць з рэалізацыі 3-4 фундаментальных праектаў. Беларускі лідар лічыць, што супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі зараз не адпавядае патэнцыялу дзяржаў. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў Беларусі і Балівіі няма абсалютна ніякіх перашкод для пашырэння і паглыблення супрацоўніцтва.
        У сваю чаргу, Прэзідэнт Балівіі Эва Маралес прапаноўвае ўзмацніць прысутнасць Беларусі ў Лацінскай Амерыцы за кошт актыўнага развіцця беларуска-балівійскага супрацоўніцтва. Па яго словах, нашы краіны толькі пачынаюць развіццё двухбаковых адносін. Эва Маралес таксама падкрэсліў, што акрамя гандлёвых адносін для Балівіі не менш важны ўзровень кантактаў у сферы дыпламатыі. 

 
Emisión por internet
Now:
04.00 News (EN)

Next:
04.20 International Review (EN)


Horario en internet
Horario de emisión por satélite (ver parámetros de recepción aquí)
Shortwaveservice
Nuestras frecuencias
 

FM-transmisores y frecuencias:


Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz


Radiodifusión por satélite:

ver parámetros de recepción aquí

 

 

Las emisiones