Прамыя трансляцыі "Славянскага базару" ў сацсетках фестывалю і на яго сайце сабралі больш за 8,5 млн праглядаў, прычым яны растуць з кожным годам, паведаміў на прэс-канферэнцыі дырэктар фестывалю мастацтваў Глеб Лапіцкі, перадае БЕЛТА.
У гэтым годзе на фестывалі было акрэдытавана больш за 5,3 тыс. удзельнікаў - гэта дакавідныя паказчыкі. Асвятлялі падзеі форуму звыш 400 журналістаў, прайшло 150 мерапрыемстваў на 25 пляцоўках. Фестывальныя праекты, дзе прадаваліся білеты і можна было падлічыць гледачоў, наведалі больш за 73 тыс. чалавек.
Глеб Лапіцкі прызнаўся, што ў яго практыцы такога фестывалю ў плане падрыхтоўкі не было: тут і пандэмія, і лагістычныя пытанні, якія трэба было аператыўна вырашаць. "Можа, ужо такога не паўторыцца: тое, як мы рыхтаваліся, імкнуліся зрабіць насычаным, разумеючы, што гэта 30-ы фестываль. Мы ствараем фестываль для людзей і каб артысты сустрэліся адзін з адным: да чаго прыемна было бачыць іх сустрэчы. Было адчуванне, што на гэты тыдзень ты перайшоў у іншы свет, дзе няма цяжкасцей, праблем, а толькі адно дзейства - "Славянскі базар", - сказаў Глеб Лапіцкі. Ён дадаў, што самае прыемнае - калі людзі розных прафесій, выпадкова сустракаючы ў горадзе, дзякуюць за фестываль.
Добра прайшоў фэст вулічнага мастацтва "На сямі вятрах", было шмат артыстаў, якія стваралі атмасферу свята ў душы кожнага чалавека. "19 прамых трансляцый у інтэрнэце сабралі больш за 8,5 млн праглядаў. Гэта вектар далейшага росту, бачым, як гэта набірае абароты. Думаю, цікавасць і прагляды будуць расці і далей, што паказвае нашу запатрабаванасць у гледачоў", - сказаў дырэктар форуму, адзначыўшы, што гэтыя лічбы праглядаў - толькі ў афіцыйных супольнасцях і на сайце форуму. Калі падсумаваць усё, то будзе яшчэ больш.
XXX Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" праходзіў з 15 па 18 ліпеня. Дадатковыя мерапрыемствы адбыліся 14 і 19 ліпеня. Гран-пры міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск-2021" заваяваў Комнен Вукавіч з Чарнагорыі. Прадстаўніца Казахстана Рухія ўзяла Гран-пры конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2021". У фестывалі прынялі ўдзел прадстаўнікі 32 краін, у музычных конкурсах - 30 дзяржаў. Агульны прызавы фонд фестывалю склаў $65 тыс.
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí