Беларуская сталіца падхапіла эстафету святкавання 1025-годдзя Хрышчэння Русі. У царкоўнай гісторыі нашай краіны падзея такога маштабу пройдзе ўпершыню. Спецыяльна да значнай падзеі у Мінск даставілі і праваслаўную святыню -- крыж апостала Андрэя Першазванага. На ўрачыстасці прыбылі Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл, а таксама кіраўнікі сямі памесных праваслаўных цэркваў. Усяго ж да святкаванняў далучыліся больш за 50 тыс. паломнікаў з усіх дыяцэзій Беларускай праваслаўнай царквы і сумежных краін. Дзяржава актыўна дапамагала Беларускай праваслаўнай царкве ў арганізацыі ўрачыстыстых мерапрыемстваў з нагоды 1025-годзя Хрышчэння Русі.
Праваслаўных хрысціян Беларусі з 1025-годдзем Хрышчэння Русі павіншаваў Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка. Праваслаўная царква напаўняе жыццё мудрасцю і любоўю, дапамагае захоўваць стабільнасць і згоду ў нашым беларускім доме, - гаворыцца ў віншаванні. Юбілей, які шырока адзначаецца ў Беларусі, Расіі і Украіне, дае магчымасць больш глыбока адчуць сілу веры, значнасць сувязі пакаленняў і духоўнага адзінства брацкіх народаў, - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí