Фота: belta.by
Беларусь і КНР стварылі пляцоўку для адпрацоўкі пытанняў доступу на кітайскі рынак. Першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Мікалай Снапкоў пракаменціраваў вынікі праведзенага 14 снежня пасяджэння Беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.
Паводле слоў першага віцэ-прэм'ера, прынятыя ў ходзе пасяджэння міжурадавага камітэта рашэнні маюць глыбокі стратэгічны характар, які раскрывае патэнцыял двухбаковага ўзаемадзеяння.
"Па-першае, эксклюзіўным з'яўляецца стварэнне ў рамках міжурадавага камітэта Камісіі па мытным і каранцінным супрацоўніцтве. Гэта практычная пляцоўка для адпрацоўкі ўсіх пытанняў доступу на рынкі КНР, ветэрынарнага, каранціннага нагляду і лагістычных ланцужкоў, - адзначыў Мікалай Снапкоў. - Па-другое, стварэнне рабочай групы па спрашчэнні гандлёвых працэдур паміж Міністэрствам камерцыі КНР і Міністэрствам эканомікі Беларусі гаворыць само за сябе. Па дамоўленасці Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Старшыні КНР Сі Цзіньпіня гэта пляцоўка накіравана на спрашчэнне гандлёвых працэдур і стварэнне базы для актыўнага гандлю".
Па-трэцяе, на пасяджэнні міжурадавага камітэта падпісана сумесная заява Міністэрства эканомікі Беларусі і Міністэрства камерцыі КНР аб пачатку перагавораў па пагадненні аб гандлі паслугамі і ажыццяўленні інвестыцый паміж дзвюма краінамі. "Рэалізацыя гэтага пагаднення зменіць сутнасць і глыбіню сумеснага развіцця, спросціць прадастаўленне ўзаемных інвестыцый без абмежаванняў і забаронных спісаў. Спрашчэнне гандлю паслугамі на сучасным этапе з'яўляецца асновай для актыўнага гандлю, паколькі сучасны тавар на 80 працэнтаў складаецца з паслуг", - падкрэсліў Мікалай Снапкоў.
У ходзе пасяджэння камітэта адзначана таксама сістэмнасць прадастаўлення і маштабнасць бязвыплатнай тэхнічнай дапамогі КНР на важнейшыя сацыяльныя праекты і развіццё інфраструктуры Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень".
Цяпер партфель тэхдапамогі складае каля $253 млн, а ўсяго з 2015 па 2019 год па праектах міжнароднай тэхдапамогі складае $492 млн, што амаль 50 працэнтаў ад усёй бязвыплатнай тэхнічнай дапамогі, якая паступае ў краіну.
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí