Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным ўзмацняць беларуска-расійскае ўзаемадзеянне ў сферы рэалізацыі калійных угнаенняў. Пра гэта ён заявіў на нарадзе па гэтых пытаннях. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь імкнецца ўмацаваць сваю прысутнасць як на традыцыйных, так і на новых, перспектыўных рынках мінеральных угнаенняў. На думку Прэзедэнта, разам з расіянамі нам будзе прасцей і лягчэй адстойваць свае інтарэсы. Таксама паводле яго слоў, з'яўляюцца новыя вытворцы калійных угнаенняў, і не толькі ўнутры нашай краіны, але і за яе межамі, якія хацелі б у перспектыве працаваць сумесна з намі па рэалізацыі калійных угнаенняў праз БКК. Прэзідэнт звярнуў увагу і на тое, што Беларуская калійная кампанія з моманту свайго з'яўлення заваявала велікі аўтарытэт, а дзякуючы якасці прадукцыі з ёй лічацца ўсе партнёры ў свеце.
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí