ЕАБР пералічыў Беларусі крэдыт у памеры $500 млн са сродкаў ЕФСР

Еўразійскі банк развіцця (ЕАБР), які з'яўляецца кіраўніком сродкаў Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця (ЕФСР), пералічыў Беларусі фінансавы крэдыт са сродкаў фонду ў аб'ёме $500 млн, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт ЕФСР.

Сродкі прадастаўляюцца тэрмінам да 10 гадоў з ільготным перыядам да 5 гадоў пад плаваючую працэнтную стаўку (вызначаецца як сярэдняя даходнасць расійскіх еўрааблігацый у доларах ЗША на тэрмін 7 гадоў). Фінансавы крэдыт са сродкаў ЕФСР накіраваны на падтрымку бюджэту Беларусі ва ўмовах негатыўных наступстваў пандэміі COVID-19.

Еўразійскі банк развіцця (ЕАБР) з'яўляецца міжнароднай фінансавай арганізацыяй, заснаванай Расіяй і Казахстанам у студзені 2006 года з мэтай садзейнічання развіццю рыначнай эканомікі дзяржаў-удзельніц, іх устойліваму эканамічнаму росту і пашырэнню ўзаемных гандлёва-эканамічных сувязей. Статутны капітал ЕАБР складае $7 млрд. Дзяржавамі - удзельніцамі банка з'яўляюцца Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія і Таджыкістан.

Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця (ЕФСР) у памеры $8,513 млрд заснаваны 9 чэрвеня 2009 года ўрадамі тых жа шасці краін. Мэтамі ЕФСР з'яўляецца садзейнічанне краінам-удзельніцам у пераадоленні наступстваў глабальнага фінансавага крызісу, у забеспячэнні іх эканамічнай і фінансавай стабільнасці і падтрымцы інтэграцыйных працэсаў у рэгіёне. Дзяржавы - удзельніцы ЕФСР надзялілі ЕАБР функцыямі кіраўніка сродкаў Фонду і падпісалі з банкам пагадненне аб кіраванні сродкамі фонду.

 
Emisión por internet
Now:
03.40 Heritage (EN)

Next:
04.00 News (EN)


Horario en internet
Horario de emisión por satélite (ver parámetros de recepción aquí)
Shortwaveservice
Nuestras frecuencias
 

FM-transmisores y frecuencias:


Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz


Radiodifusión por satélite:

ver parámetros de recepción aquí

 

 

Las emisiones