"Мінская вобласць знаходзіцца на вядучых пазіцыях у краіне па большасці сельскагаспадарчых паказчыкаў. У гэтым годзе на палях сталічнага рэгіёна вырашчаны багаты ўраджай збожжавых культур. Хлебны каравай склаў 2 млн т збожжа. Фестываль "Дажынкі" - выдатная магчымасць аддаць даніну павагі працы кожнага аграрыя, іх сем'ям, якія з'яўляюцца надзейнай апорай і стымулам дасягаць высокіх вынікаў у нялёгкай справе. Ва ўрачыстай абстаноўцы пераможцы абласнога спаборніцтва па ўборцы ўраджаю 2020 года атрымаюць заслужаныя ўзнагароды з рук кіраўніцтва вобласці. Лепшых камбайнераў і вадзіцеляў, аграномаў і інжынераў, аператараў зернесушыльных установак чакаюць у тым ліку граматы Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі, Савета Міністраў, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Дзяржаўнага камітэта па маёмасці. Асаблівай увагі будуць ўдастоены працоўныя дынастыі работнікаў сельскагаспадарчых арганізацый, маладыя камбайнеры, комбайнеры- "ветэраны". Запланавана і насычаная культурная праграма.
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí