Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання Нацыянальнай акадэміі навук сустрэўся з беларускімі вучонымі, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Вучоныя - не проста разумнейшыя людзі, якія глядзяць на ўсе падзеі, што адбываюцца, з вышыні сваіх глыбінных ведаў. Гэта людзі, якія валодаюць жыццёвай мудрасцю, шчыра любяць радзіму, таму што жывуць у служэнні навуцы і народу", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Ён заявіў, што ў краіне ні адно важнае рашэнне не прымаецца без удзелу прадстаўнікоў навуковай сферы. "Менавіта таму я як Прэзідэнт рэгулярна сустракаюся з навуковай супольнасцю і заўсёды з вамі раюся. Усе мы ведаем, што развіццё навукі вызначае будучыню. Прычым будучыню не толькі асобнай дзяржавы, але і ўсяго чалавецтва", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí