Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў сёння з дакладам старшыню Следчага камітэта Івана Наскевіча. Кіраўнік дзяржавы ў першую чаргу папрасіў далажыць, як складваецца сітуацыя ў краіне з пункту гледжання раскрыцця злачынстваў, асаблівую ўвагу ён звярнуў на расследаванне крымінальных спраў, якія мелі грамадскі рэзананс і цяпер знаходзяцца на кантролі ў Прэзідэнта. "Па-другое, (утойваць няма чаго, як кажуць, не было б шчасця, ды няшчасце дапамагло) палітычныя сваркі і непарадкі, якія ў нас адбываюцца ў момант выбараў і паслявыбарны перыяд, выявілі шэраг недахопаў, можа, недапрацовак у розных сістэмах кіравання, органах улады. Што паказваюць гэтыя падзеі з пункту гледжання Следчага камітэта? Якія ўрокі нам неабходна з гэтага атрымаць?" - пацікавіўся Аляксандр Лукашэнка.Як далажыў Іван Наскевіч, Следчы камітэт у гэтым годзе "спакойна і планамерна выконвае свае задачы па прызначэнні". Паводле яго слоў, на фоне грамадска-палітычных мерапрыемстваў, эпідэміялагічнай сітуацыі ўзровень злачыннасці ў краіне знізіўся прыкладна на 8 працэнтаў у параўнанні з папярэднім годам. "Адпаведна, зменшылася і нагрузка на Следчы камітэт", - дадаў ён.
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí