Эпідэміялагічная абстаноўка ў Беларусі не патрабуе закрыцця прадпрыемстваў. Аб гэтым сёння заявіла журналістам старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, перадае БЕЛТА.
Спікер адзначыла, што на фоне праблем з-за распаўсюджвання ў свеце каранавіруснай інфекцыі гучаць розныя прапановы, аж да закрыцця прадпрыемстваў. Аднак Наталля Качанава падкрэсліла: для такіх мер няма падстаў. "Мы добра разумеем: эпідэмія пройдзе, а з чым застанецца краіна? У нас няма такой сітуацыі, каб трэба было закрываць нейкія прадпрыемствы. Таму эканоміка ў прыярытэце: работа прадпрыемстваў, выкананне задач, якія стаяць перад намі", - сказала яна.
Цяпер у Савеце Рэспублікі разглядаюць прапановы ўрада па сацыяльна-эканамічным развіцці краіны на бліжэйшае пяцігоддзе, сочаць за бягучай сітуацыяй у рэгіёнах і на прадпрыемствах. "Безумоўна, гэта вельмі важна - раўнамернае развіццё рэгіёнаў, работа кожнага прадпрыемства. Без эканомікі не будзе абсалютна нічога, - падкрэсліла Наталля Качанава. - Задачы, якія ставіў кіраўнік дзяржавы па пытаннях занятасці, цэн, зарплаты, заўсёды будуць у прыярытэце".
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí