Фота: belta.by
Беларусь і Туркменістан могуць знайсці кампраміс па праблемных пытаннях, што ўзніклі ў час рэалізацыі праекта будаўніцтва Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната. Такую думку выказаў журналістам пасол Беларусі ў Туркменістане Вячаслаў Бяскосты. Дыпламат адзначыў, што 10 кастрычніка ў Ашхабад прыбывае беларуская дэлегацыя, у складзе якой будуць намеснік прэм'ер-міністра Ігар Ляшэнка, які з'яўляецца сустаршынёй міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, а таксама гендырэктары "Беларуськалія" і асноўнага падрадчыка - "Белгархімпрама". Пасол таксама не выключыў, што адпаведнае пытанне будзе абмяркоўвацца і на вышэйшым узроўні з удзелам кіраўніка беларускай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі, які 10-11 кастрычніка наведае Туркменістан для ўдзелу ў пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД.
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí