Беларуска-расійскае стратэгічнае вучэнне "Захад-2013" не нясе пагрозы іншым краінам, адзначыў Начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл - першы намеснік міністра абароны Беларусі генерал-маёр Пётр Ціханоўскі.
Па яго словах Беларусь няўхільна выконвае ўсе ўзятыя на сябе абавязацельствы ў рамках міжнародных і рэгіянальных сістэм па раззбраенні, верыфікацыйнай дзейнасці, умацаванні мер даверу і бяспекі ў рамках ААН і АБСЕ.
Рашэнне правесці буйнамаштабнае вучэнне прынята зыходзячы з прынцыпаў абароннай дастатковасці і стратэгічнага стрымлівання, з мэтай дэманстрацыі рашучасці гарантаваць нацыянальную бяспеку краіны.
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí