Пасяджэнне Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа пры Міністэрстве замежных спраў Беларусі і Трэці фестываль мастацтваў беларусаў свету праходзяць на гэтым тыдні ў Мінску. На сустрэчы ў знешнепалітычным ведамстве абмяркуюць вынікі сумеснай працы і перспектывы далейшага ўзаемадзеяння дзяржавы і дыяспары. Каля 300 удзельнікаў чакаюць на фестываль мастацтваў беларусаў свету.
Знаёмства з беларускай культурай і традыцыямі, развіццё пабрацімскіх сувязей з беларускімі школамі, цікавыя творчыя праекты – над гэтым і не толькі працуюць у вучэбна-развіваючым цэнтры EVA-Studiorum(Эва Студзіорум) у Таліне. Расказвае кіраўнік Ніна Пеэрна.
Старшыня беларускай суполкі ў Клайпедзе Мікалай Логвін не толькі прадстаўляе нашу дыяспару, уваходзіць у кансультатыўны савет па справах беларусаў замежжа пры МЗС, але і з'яўляецца ганаровым консулам нашай краіны ў гэтым літоўскім горадзе.
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí