Сустрэчы ў МЗС і Адміністрацыі Прэзідэнта: Беларусь і ЕС абмеркавалі ў Мінску перспектывы развіцця адносін

       У Мінску 3-4 красавіка адбылося трэцяе пасяджэнне каардынацыйнай групы Беларусь - ЕС, на ім абмяркоўваліся перспектывы развіцця адносін паміж бакамі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Дэлегацыю Беларусі ўзначальваў намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка, дэлегацыю Еўрасаюза - кіруючы дырэктар па справах Еўропы і Цэнтральнай Азіі Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў (ЕСЗД) Томас Маер-Хартынг. У пасяджэнні прынялі ўдзел прадстаўнікі МЗС, іншых дзяржаўных органаў і арганізацый, супрацоўнікі ЕСЗД і Еўрапейскай камісіі.

На мерапрыемстве былі абмеркаваны перспектывы далейшага развіцця адносін Беларусі з Еўрасаюзам, уключаючы ўдзел краіны ў ініцыятыве "Усходняе партнёрства", узаемадзеянне ў сферы мабільнасці, бягучы стан галіновых дыялогаў, супрацоўніцтва ў рамках тэхнічнай дапамогі ЕС, а таксама тэматыка правоў чалавека.

Кіраўнік дэлегацыі Еўрасаюза Томас Маер-Хартынг таксама сустрэўся з кіраўніцтвам Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі і быў прыняты міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем. "Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Еўрасаюзам", - расказалі ў МЗС.

Каардынацыйная група Беларусь - ЕС створана ў 2016 годзе для структураванага комплекснага дыялогу па ўсім спектры двухбаковага ўзаемадзеяння. Першае пасяджэнне групы адбылося ў красавіку 2016-га ў Бруселі, другое - у лістападзе таго ж года ў Мінску.

 
Emisión por internet
Now:
13.20 Music For All (EN)

Next:
13.40 News (EN)


Horario en internet
Horario de emisión por satélite (ver parámetros de recepción aquí)
Shortwaveservice
Nuestras frecuencias
 

FM-transmisores y frecuencias:


Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 107.7 МHz
Myadel - 102.0 МHz


Radiodifusión por satélite:

ver parámetros de recepción aquí

 

 

Las emisiones