фота: www.belta.by
Усе экіпажы каманды "МАЗ-СПОРТаўта" завяршылі транскантынентальны марафон "Шаўковы шлях-2016" у дзясятцы наймацнейшых. Лепшым з трох МАЗаўскіх экіпажаў стала міні-каманда Сяргея Вязовіча, Паўла Гараніна і Андрэя Жыгуліна. Яны занялі 6-е выніковае месца. Міжнароднае ралі "Шаўковы шлях" ўпершыню прайшло па тэрыторыях адразу трох краін - Расіі, Казахстана і Кітая. Працягласць маршруту больш за 10 тыс. км. Сярод выпрабаванняў былі бязмежныя стэпы, горны серпанцін, пяскі. Усяго ж марафон прайшоў праз15 гарадоў, пустыню Гобі і хрыбты Цянь-Шаня, а адзін з этапаў прывёў да возера Балхаш. Беларуская каманда падчас ралі-рэйду пратэставала два новыя спорткары з сучаснымі рухавікамі.
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí