Фота: www.president.gov.by
Прэзідэнт Беларусі падзякаваў паслу Літвы Эвалдасу Ігнатавічусу за яго ўклад у развіццё двухбаковых адносін. Нагадаем, пасол завяршае сваю дыпламатычную місію ў краіне. Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што Беларусь і Літва пэўны час жылі ў адной дзяржаве і гэта пакінула свой адбітак на краінавых адносінах. Якія б не мелі бакі абавязацельствы ў рамках партнёрства з Еўрапейскім саюзам, НАТА і іншымі міжнароднымі альянсамі, Беларусь і Літва заўсёды знаходзілі шляхі да ўзаемапаразумення.
У сваю чаргу пасол Літвы ў Беларусі Эвалдас Ігнатавічус запэўніў, што Літва мае намер садзейнічаць паляпшэнню стасункаў Беларусі з Еўрасаюзам. Ён падкрэсліў, што сёння краіны жывуць па-суседску і іх аб'ядноўвае 700-кіламетровая мяжа. Паводле слоў дыпламата, Літва высока ацэньвае Беларусь як важную рэгіянальную дзяржаву, а таксама ўдзячна за намаганні па ўсталяванні міру і добрасуседства ў рэгіёне.
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí