Па інфармацыі Міністэрства аховы здароўя Турцыі, грамадзян Беларусі сярод пацярпелых пры выбухах у аэрапорце Стамбула няма. Між тым, наша краіна рашуча і катэгарычна асуджае жорсткую атаку тэрарыстаў на міжнародны аэрапорт імя Атацюрка ў Стамбуле. Гэта гаворыцца ў заяве беларускага знешнепалітычнага ведамства. Тэракт у Турцыі, аналагічныя атакі тэрарыстаў, якія адбыліся раней у Еўропе, яшчэ раз сведчаць аб высокай ступені пагрозы, якая зыходзіць ад міжнародных тэрарыстаў, якія не прызнаюць межаў і нормаў цывілізацыі. Сусветная супольнасць не павінна пакінуць гэты выклік па-за ўвагай, - гаворыцца ў заяве. У МЗС выказалі шчырае спачуванне родным і блізкім загінуўшых і народу Турцыі.
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí