Беларусь зацікаўлена ў выбудоўванні максімальна выгадных адносін паміж ЕАЭС і Еўрапейскім Саюзам.
Беларусь зацікаўлена ў выбудоўванні максімальна выгадных адносін паміж ЕАЭС і Еўрапейскім Саюзам. Пра гэта заявіла намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына, на міжнароднай бізнес-канферэнцыі ў славенскім горадзе Портараж. Намеснік кіраўніка знешнепалітычнага ведамства акцэнтавала ўвагу на тым, што Беларусь мае вялікія інвестыцыйныя магчымасці, якімі павінны скарыстацца еўрапейскія партнёры. На яе думку, гэтыя перавагі асабліва ўзмацніліся са стварэннем Еўразійскага эканамічнага саюза, у якім задзейнічаны амаль 180 млн жыхароў краін - удзельніц гэтага інтэграцыйнага ўтварэння. Алена Купчына таксама падкрэсліла, што Беларусь праводзіць узважаную знешнюю палітыку, наладжваючы канструктыўнае супрацоўніцтва з усімі замежнымі дзяржавамі.
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí