Беларусь выступае за ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва для захавання еўрапейскіх лясоў. Такая пазіцыя была агучана беларускай дэлегацыяй на міністэрскай канферэнцыі "Лясы Еўропы" ў Мадрыдзе Прадстаўнікі Беларусі на чале з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Францыі і Іспаніі Паўлам Латушкам адзначылі неабходнасць рэалізацыі мер, накіраваных на захаванне і рацыянальнае выкарыстанне лясных рэсурсаў, і падкрэслілі зацікаўленасць ва ўзаемавыгадным супрацоўніцтве ў гэтай сферы. У мерапрыемствах у Мадрыдзе прынялі ўдзел прадстаўнікі 38 дзяржаў і 18 міжнародных арганізацый. Таксама абмяркоўвалася пытанне ўзаемадзеяння кампетэнтных міністэрстваў і ведамстваў еўрапейскіх дзяржаў у сферы лясной гаспадаркі.
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí