Выбарчыя камісіі завяршылі праверку падпісных лістоў па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі.


         Выбарчыя камісіі завяршылі праверку падпісных лістоў па вылучэнні кандыдатаў на пасаду Прэзідэнта Беларусі. Далей пратаколы перададуць на дадатковую праверку. За гэтым этапам выбарчай кампаніі назіраюць эксперты Місіі Садружнасці Незалежных Дзяржаў. СНД акрэдытавала для працы ў Беларусі 45 доўгатэрміновых назіральнікаў. 48 спецыялістаў, якія будуць працаваць на ўсіх этапах кампаніі, зарэгістравала і Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе. Яшчэ адна буйная каманда экспертаў ад АБСЕ прыбудзе ў Беларусь напярэдадні асноўнага дня галасавання, 11 кастрычніка. Таксама назіраць за ходам выбараў будуць дэлегаты двух парламенцкіх асамблей - Савета Еўропы і АБСЕ. Жаданне ўдзельнічаць у маніторынгу выказалі і ў Шанхайскай Арганізацыі супрацоўніцтва. Тым часам выбарчыя штабы рыхтуюцца да наступнага этапу, Цэнтрвыбаркам абяцае зарэгістраваць кандыдатаў 10 верасня, пасля чаго пачнецца перадвыбарчая агітацыя.

 
Emisión por internet
Now:
07.40 Lekcje języka białoruskiego (PL)

Next:
08.00 Nowości z Białorusi (PL)


Horario en internet
Horario de emisión por satélite (ver parámetros de recepción aquí)
Shortwaveservice
Nuestras frecuencias
 

FM-transmisores y frecuencias:


Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz


Radiodifusión por satélite:

ver parámetros de recepción aquí

 

 

Las emisiones