Беларусь прапануе павышаць эфектыўнасць шматбаковага супрацоўніцтва ў энергетыцы, паведамілі ў Міністэрстве замежных спраў. Гэту тэматыку абмяркоўвалі на сустрэчы ў Нью-Ёрку намеснік міністра замежных спраў Беларусі Валянцін Рыбакоў і прадстаўнік дырэктара ініцыятывы генеральнага сакратара ААН "Устойлівая энергетыка для ўсіх" Мінору Такада.Бакі абмеркавалі вынікі праведзенага ў маі міністэрскага дыялогу па энергетыцы, у якім Валянцін Рыбакоў выступіў у якасці аднаго з ключавых удзельнікаў. Беларускі дыпламат нагадаў аб прапановах Беларусі па павышэнні эфектыўнасці шматбаковага энергетычнага супрацоўніцтва. Мінору Такада выказаў удзячнасць Беларусі за актыўную пазіцыю ў ААН. Ён таксама праінфармаваў аб асноўных напрамках дзейнасці ініцыятывы "Устойлівая энергетыка для ўсіх", уключаючы забеспячэнне ўсеагульнага доступу да сучасных энергетычных паслуг, павышэнне энергаэфектыўнасці і павелічэнне долі аднаўляльных крыніц энергіі.
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí