У Беларусі будуць створаны ўсе ўмовы для дэмакратычных і адкрытых выбараў. Пра гэта заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка ў вячэрнім эфіры тэлеканала АНТ.
Ён звярнуў увагу, што пры разглядзе даты правядзення выбараў у парламенце кіраваліся двума крытэрамі - каб яна адпавядала Канстытуцыі Беларусі і была зручная для насельніцтва. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у эфіры таксама паведаміў, што назіраць за выбарамі запрашаюцца міжнародныя арганізацыі. БДІПЧ АБСЕ традыцыйна назірае за выбарамі, Парламенцкая асамблея Савета Еўропы выказала жаданне, Парламенцкая асамблея АБСЕ, Міжпарламенцкая асамблея СНД, некаторыя іншыя арганізацыі. Прэзідэнтам дадзена даручэнне запрасіць усіх, хто выявіў жаданне ўдзельнічаць у гэтым працэсе, адзначыў ён.
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí